Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Часта задаваемые пытанні

Як падрыхтаваць дзіця да дзіцячага садку?

Ø Неабходна трэніраваць сістэму адаптацыйных механізмаў дзіцяці і прывучаць яго загадзя да ўмоў і сітуацый, у якіх трэба мяняць формы паводзін;

Ø не абмяркоўваць пры маляняці хвалюючыя вас праблемы, звязаныя з дзіцячым садам;

Ø загадзя даведацца ўсё новыя моманты ў рэжыме дня ў дзіцячым садзе і ўвесці іх у рэжым дня дзіцяці дома;

Ø Як мага раней пазнаёміць маляня з дзецьмі ў дзіцячым садзе і з выхавальнікамі групы, куды ён у хуткім часе прыйдзе.

Што можна, а што нельга прыносіць у дзіцячы сад?

Можна і трэба прынесці з сабой прадметы асабістай гігіены: насоўку, вільготныя сурвэткі, расчоскі.

Нельга прыносіць з сабой:

- мяккія набіваныя цацкі;

- вострыя колючыя і рэжучыя прадметы;

- прадукты харчавання;

- лекі.

Памятаеце, што выхавальнік нясе адказнасць за жыццё і здароўе вашага дзіцяці!

Аплата за дзіцячы сад

Аплата за харчаванне дзяцей дашкольнага ўзросту ажыццяўляецца на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2013 года № 317 "О нормах питания и денежных нормах расходов на питание обучающихся, а также участников образовательных мероприятий из числа лиц, обучающихся в учреждениях образования", а таксама на падставе змяненняў, унесеных у гэтую пастанову 17. 01. 2022 года № 29.

1. У адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі аплата за харчаванне дзяцей дашкольнага ўзросту складае 100 %.

2. На 50 % с% зніжаецца аплата за харчаванне для сем'яў, якія маюць 3 і больш дзяцей да 18 гадоў;

3. На 50 % зніжаецца аплата за харчаванне для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу;

4. На 30 %  зніжаецца аплата для сем'яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.

Аплата за сад з 21.01.2022 года складае:

1 дзень

Яслі – 2.96 руб

-  пры льгоце 30% -2.07 руб

-пры льгоце 50 % -1.48 руб

Сад – 3.85 руб

-пры льгоце 30% -2.70 руб

- пры льгоце 50% -1.93 руб

Пры разліку за харчаванне дзяцей не ўлічваюцца дні, калі дзеці не атрымлівалі харчавання па прычыне іх адсутнасці ў дашкольнай установе.